Пра ад’езд з краіны і няздадзеныя подпісы за Цапкалу гаворым з Дабратворам
Сябра Партыі БНФ, журналіст-фрылансер, паліттэхнолаг выбарчага штаба Валерыя Цапкалы Ілля Дабратвор з’ехаў з Беларусі. Апошнім часам такім навінам ужо не здзіўляюцца — у выніку пераследу сотні, калі не тысячы, беларусаў вымушаныя былі пакінуць краіну. Але сітуацыя з Дабратворам адметная яго прызнаннем пра тысячы няздадзеных у ЦВК у свой час подпісаў на вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Валерыя Цапкалы. Якія чамусьці працягвалі захоўваць і цяпер трапілі ў рукі сілавікоў.
Што стала апошняй кропляй і прымусіла Дабратвора з’ехаць з краіны? Што насамрэч адбылося з падпіснымі лістамі і чаму менавіта Дабратвор адказны за рашэнне не знішчаць іх? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае былы паліттэхнолаг штаба Валерыя Цапкалы Ілля Дабратвор.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.