Пра Беларусь на G7, “армянскі скандал” і спадзевы на ШОС Лукашэнкі — эфір
Роза Турарбекава
У рэзалюцыі паводле вынікаў сустрэчы ў фармаце G7 згадваецца і Беларусь. Як звычайна, з заклікамі наконт вызвалення палітвязняў і гэтак далей. Што прыемна, але не зусім зразумела, якім чынам гэта можа паўплываць на змены ў краіне. Як пакуль не вядома, чым можа скончыцца канфлікт паміж Ерэванам і Лукашэнкам. І канфлікт на мяжы, які з дапамогай мігрантаў правакуюць Мінск і Масква.
Ці дапаможа згадка Беларусі ў выніковым дакуменце чарговай сустрэчы ў фармаце G7 і які чынам гэта можа паўплываць на сітуацыю з палітвязнямі? Чаму ў Ерэване толькі цяпер пакрыўдзіліся на Лукашэнку і які працяг можа мець гэты канфлікт? Ці атрымаецца ў Лукашэнкі чарговы раз напярэдадні выбараў перамагчы карупцыю ў сваім атачэнні і што адбываецца ў Каардынацыйнай радзе — колькі ёй засталося існаваць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай, лідаркай аб’яднання "Наша справа" ў Каардынацыйнай радзе Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.