Пра эміграцыю і каранавірус: размова з доктарам Вольгай Садоўскай

Пра эміграцыю і каранавірус: размова з доктарам Вольгай Садоўскай

Беларусь працягваюць пакідаць медыкі. Вольга Садоўская — былая лекарка-фармаколаг 6-й клінічнай бальніцы Мінска — адна з іх. Як тысячы сваіх калег, Вольга асудзіла гвалт сілавікоў супраць мірных пратэстоўцаў у жніўні 2020-га, выходзячы на акцыі медыкаў. Потым было затрыманне і суд. Цяпер — Варшава і новая праца.

Наколькі цяжкім эмацыйна становіцца пераезд для людзей, якім даводзіцца пакідаць сваіх пацыентаў? Як прымаюць доктара новы горад і новыя калегі? Якія адрозненні кідаюцца ў вочы найперш у барацьбе з каранавірусам у Польшчы і Беларусі? Чаму афіцыйная "каранавірусная" статыстыка ў Беларусі не адлюстроўвае таго, што ёсць насамрэч (Вольга нядаўна напісала пост на гэты конт) — пра гэта ды іншае размаўляем з доктарам у жывым эфіры Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі