Пра “эскадроны смерці” і міграцыйны шантаж 2:0 — эфір з Фрыдманам
Аляксандр Фрыдман / фота з архіва
На Захадзе рыхтуюцца да працяглай вайны ва Украіне і кажуць пра намер павялічваць ваенную дапамогу Кіеву. Прычым прагучалі гэтыя словы пасля заявы Пуціна аб размяшчэнні ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. А гэта можа азначаць тое, што ні новы этап шантажу Захаду Крамлём, ні паглыбленне працэсу ўцягвання лукашэнкаўскага рэжыма ў вайну Расіі супраць Украіны не спрацоўвае.
Як рэагуе грамадства краін ЕС на заяву Пуціна аб размяшчэнні ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі і ці вераць у рэальнасць новай сусветнай вайны? Ці пойдзе Лукашэнка на новую спробу міграцыйнага шантажу Захаду? Ці спатрэбяцца лукашыстам “эскадроны смерці” і ці чакаць хоць нечага цікавага ад выступу Лукашэнкі перад прызначэнцамі з Усебеларускага народнага сходу? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.