Пра Іран, абыход санкцый і нявывучаныя ўрокі 1937-га — эфір з Фрыдманам

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Паводле дзіўнага супадзення, менавіта падчас візіту Лукашэнкі ў Іран мясцовыя ўлады агучылі рашэнне амніставаць звыш 20 тысяч затрыманых удзельнікаў восеньскіх пратэстаў. У той час, калі беларускі рэжым, які таксама нібыта цалкам і канчаткова перамог пратэсныя настроі 2020 года, не толькі практычна нікога не амніставаў (за выключэннем не поўных 2 дзясяткаў вязняў), але і працягвае рэпрэсіі. На гэтым фоне атрыманне кантрактаў на ажно 100 мільёнаў долараў, якімі хваліцца Лукашэнка, выглядае як падачка з боку “ліберальнага” іранскага рэжыму.

Як на візіт Лукашэнкі адрэагавала іранская прэса і ці заўважылі там яго ўвогуле? Якія мэты мела гэтая паездка і чыім насамрэч ганцом быў Лукашэнка — Масквы ці Пекіна? Ці здольны рэжым пераследам сваякоў “каліноўцаў” дамагчыся любові і ці няма тут падабенства са “сваякамі ворагаў народа” сталінскіх часоў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі