Пра Кітай, абмен ваеннапалоннымі і ініцыятыву Пазняка па палітвязнях — эфір
Роза Турарбекава
Прэм'еры Кітая і Індыі амаль адначасова выправіліся з афіцыйным візітам у заходнім кірунку. У іх і маршруты былі вельмі падобныя. З адным невялікім, але вельмі значным “але”: кітайскі прэм’ер спачатку наведаў Маскву, а пасля паляцеў у Мінск, а кіраўнік Індыі, хоць гэтак жа спачатку завітаў у Маскву, але потым паляцеў… у Кіеў. У Кіеве, дарэчы, 24 жніўня адзначалі Дзень Незалежнасці, сабралася шмат знакавых асоб сусветнай палітыкі. Лукашэнку, як звычайна, не паклікалі, і ён абмежаваўся віншаваннямі “ўкраінскаму народу”. За што атрымаў па шапцы ад “сяброў” з Усходу. Нават нягледзячы на тое, што, хай і ўскосна, спрычыніўся да абмену ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расіяй. А Зянон Пазняк прапанаваў запрасіць на Захад прадстаўнікоў Мінска і пагаварыць пра вызваленне палітвязняў.
Якія мэты пераследаваў сваім візітам у Мінск прэм’ер Кітая і што азначае нежаданне кіраўніка Індыі ехаць да Лукашэнкі? Ці атрымаецца ў лукашэнкаўскай прапаганды адбіць свайго боса ад нападак z-патрыётаў і ці не становяцца такія нападкі традыцыяй? Навошта гэтым разам лукашэнкаўцы дэманстратыўна звярнулі ўвагу на сваю ролю ў абмене ваеннапалоннымі і ці можа спрацаваць план Пазняка? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.