Пра Кітай, Гаагу і самарадыкалізацыю беларусаў — эфір з Фрыдманам

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Сустрэча кіраўнікоў Кітая і Расіі, а таксама перамовы таварыша Сі з Зяленскім прыцягнулі ўвагу ўсяго свету. Найперш праз спадзяванні, што гэта нейкім чынам наблізіць вырашэнне ваеннага канфлікту ў нашым рэгіёне. Таму гэтыя перамовы падаваліся важнымі і для беларусаў. Не толькі з пункту гледжання ўцягвання Крамлём лукашэнкаўскага рэжыму ў вайну, але і таму, што гэта можа паўплываць на стабільнасць рэжыму.

Што мяняе для Лукашэнкі выпісаны судом у Гаазе ордар на арышт Пуціна? Ці рэальнае замірэнне з рэжымам і чаму асобныя краіны ЕС працягваюць шукаць магчымасці абмежаваць у правах беларусаў? Як змяняюць сітуацыю ў рэгіёне перамовы кіраўніка Кітая з Пуціным і Зяленскім? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі