Пра крызіс лідарства, лёс Верамейчыка, перамовы па Украіне — эфір з Пракоп’евым
Вадзім Пракоп'еў
Новы год пачынаецца з новага скандалу ў асяродку дэмакратычных сіл. Гэтым разам прычынай стаў узлом перапіскі прадстаўніка АПК Вадзіма Кабанчука, пасля чаго паўсталі новыя пытанні што да сітуацыі з затрыманнем і дэпартацыяй з В’етнама Васіля Верамейчыка — экс-байца палка Каліноўскага і сябра КР. І гэта мы яшчэ не прайшлі мяжу “выбарчага рытуалу”, у выніку якога Лукашэнка спадзяецца атрымаць хоць нейкую легітымнасць і які ставіць пад пытанне (на думку пэўных людзей) пытанне легітымнасці Святланы Ціханоўскай.
Якія вынікі працы такіх структур дэмсіл, як Каардынацыйная рада, Офіс Ціханоўскай і Аб’яднаны пераходны кабінет, за 2024 год і якія перспектывы ў іх у годзе новым? Ці сапраўды дэмсілы мусяць неадкладна змяняць стратэгію і якой гэтая новая стратэгія мусіць быць? Ці пойдуць Трамп і яго адміністрацыя на наладжванне адносін з Лукашэнкам і ці будзе месца для прадстаўніка Мінска на перамовах па Украіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар фракцыі Каардынацыйнай рады “Беларусы” (былы “Блок Пракоп’ева — Ягорава”), бізнесмен Вадзім Пракоп’еў у 17:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.