Пра “левыя фірмы”, грошы, аўдыт і “здраду” пратэсту — стрым з Вячоркам
Форум “Новая Беларусь”, які арганізуе Офіс Ціханоўскай, абяцае быць гарачым. Ужо зараз гучаць абвінавачанні на адрас Ціханоўскай, што яна “за два гады нічога не дамаглася і не выканала сваіх абяцанняў”, што Офіс — працуе на “захаванне ўлады Лукашэнкі”, а паплечнікі і дарадцы Ціханоўскай займаюцца не барацьбой з рэжымам, а фінансавымі махінацыямі. Ужо нават цэлая кааліцыя антыціханоўская стварылася.
Што за фірмы стварыў Вячорка, які прыбытак з іх мае і чым яны на самай справе займаюцца? Чаму Офіс не пагадзіўся на правядзенне аўдыту сваёй дзейнасці, хто мусіць праводзіць такі аўдыт і ці толькі Офіс пад такі аўдыт мусіць трапіць? Як сталася, што вакол Ціханоўскай сёння пераважна звязаныя з АГП дзеячы і чаму не склаліся адносіны з іншымі дэмструктурамі і былымі паплечнікамі па выбарчай кампаніі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.