Пра “міратворца” Лукашэнку, добраахвотнікаў і Ціханоўскую — эфір з Тышкевічам

Пра “міратворца” Лукашэнку, добраахвотнікаў і Ціханоўскую — эфір з Тышкевічам

Для адных вайна ва Украіне гэта смерць, пакуты, слёзы і страты, а для іншых — магчымасці. Самыя розныя. Так, Лукашэнка, робячы выгляд, што ён не мае ніякага дачынення да ракет, што ляцелі з тэрыторыі Беларусі па гарадах Украіны, і да расійскіх войскаў, якія з тэрыторыі нашай краіны выйшлі і здолелі захапіць Бучу і Ірпень, хоча Украіне дапамагчы. Напрыклад, гандляваць збожжам на сусветным рынку. На тэму вайны і ролі ў ёй беларусаў выказваецца Ціханоўская. На тэме вайны зарабляюць палітычныя дывідэнды заходнія палітыкі.

Як 100 дзён вайны ва Украіне змянілі свет і ці пойдзе Захад на прымус Украіны да замірэння з Пуціным? Ці пагодзіцца Украіна “перагарнуць старонку”, каб гандляваць праз Лукашэнку збожжам? Чаму заявы Ціханоўскай, звязаныя з роллю беларусаў у супраціве расійскай агрэсіі ва Украіне, некаторыя аналітыкі называюць “стрэлам у нагу”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае эксперт украінскага Інстытута будучыні Ігар Тышкевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі