Пра новыя песні, творчасць за мяжой і Дзень Волі — эфір з Вольскім

Лявон Вольскі / Еўрарадыё
Лявон Вольскі / Еўрарадыё

Напэўна, ніколі беларусы не адзначалі Дзень Волі так шырока і так масава, як сёлета. На жаль, выключна за кошт тых, хто сёння знаходзіцца па-за межамі Бацькаўшчыны. “Рускамірскі” лукашэнкаўскі рэжым і раней ніколі не быў беларусацэнтрычным, а пасля 2020 года відавочна перастаў хаваць сваю антыбеларускую існасць. Але ні эміграцыя, ні рэпрэсіі не забілі ў беларусах павагі да свайго — як сваёй гісторыі, так і сваёй культуры.

Як прайшло сёлетняе святкаванне Дня Волі для Лявона Вольскага і чым яно адметнае? Як ідзе праца над новымі песнямі і якія тэмы сёння найперш хвалююць творцаў? Ці здольныя беларусы замежжа не толькі захоўваць, але і пашыраць беларускую культуру? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае фронтмэн гурта VOLSKI, мастак, літаратар Лявон Вольскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі