Пра палітвязняў, данат на ГУБАЗіК і дрон для каліноўцаў — эфір з Усавым
Павел Усаў / Еўрарадыё
Самай балючай тэмай для беларускага грамадства і для сваякоў палітвязняў застаецца пытанне магчымасці іх найхутчэйшага вызвалення. Спрэчкі на гэтую тэму з узаемнымі абвінавачваннямі і прэтэнзіямі пачаліся даўно, але выніку няма — да гэтага часу паспяховай стратэгіі ніхто так прапанаваць і не здолеў. Тым больш, што рэжым не дае падстаў меркаваць, што нейкія перамовы на гэты конт яго цікавяць, і працягвае рэпрэсіі.
Ці існуе стратэгія вызвалення палітвязняў, якая рэальна можа спрацаваць у сённяшніх беларускіх рэаліях? Пра што сведчыць з’яўленне зварота сваякоў палітвязняў? Якім чынам магчыма дамагчыся спынення рэпрэсій і пры чым тут беларускія добраахвотнікі і структуры беларускіх дэмсіл? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.