Пра перамовы з рэжымам, дэмарш Латушкі, Мачулішчы і Пекін
Роза Турарабекава / фота з архіва
Мінулы тыдзень прынёс шмат навін. Пачынаючы ад першай гадавіны расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну, скандалу з прысутнасцю расійскай і беларускай дэлегацый на пасяджэнні ПА АБСЕ ў Вене, гучнага выхаду Паўла Латушкі са складу Каардынацыйнай рады і да нечаканага візіту Лукашэнкі ў Пекін.
Якім стаў для беларусаў і Беларусі год расійска-ўкраінскай вайны, да якой беларускі рэжым прычыніўся ў якасці суагрэсара? Чым тлумачыцца такая прыхільнасць кітайскага кіраўніцтва да Лукашэнкі і якія наступствы можа мець яго візіт у Пекін? Пра што сведчыць скандал з выхадам Латушкі са складу Каардынацыйнай рады і ці можа КР замяніць Ціхоноўскую і Кабінет і пачаць перамовы з лукашэнкаўскім рэжымам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.