Пра санкцыі, полк Каліноўскага, Гаагу і замену для Лукашэнкі — эфір

Павел Усаў

Павел Усаў

Размовы пра санкцыі адносна рэжыму Лукашэнкі то трохі сцішваюцца, то распальваюцца з новай сілай. І калі рэжым, расказваючы, што санкцыі не працуюць, адначасова называе іх “фашысцкімі”, то асобныя прадстаўнікі дэмсіл звяртаюць увагу, што б’юць тыя санкцыі найперш па шараговых беларусах. І ўсё больш прывязваюць эканоміку Беларусі да расійскай, а Лукашэнку — да Крамля (хоць куды ўжо больш). Ну, а спробы пасадзіць Лукашэнку на лаву падсудных у Гаазе гэтыя працэсы “прывязкі” толькі ўзмацняюць…

Ці магчыма пахіснуць рэжым праз санкцыі і што рабіць у выпадку, калі гэта спрацуе? Ці сапраўды рэжым хоча зляпіць з Пратасевіча медыятара для перамоваў з дэмсіламі і ці варта гуляць у гэтую гульню? Як мусіць змяніцца стратэгія Захаду, каб працэс вызвалення палітвязняў не спыняўся? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі