Пра санкцыі, правакацыі на мяжы, Іран і спікера КР — эфір з Турарбекавай

Роза Турарбекава / фота з архіва
Роза Турарбекава / фота з архіва

“Памежная вайна” паміж лукашэнкаўскім рэжымам і Польшчай набірае абароты. У адказ на прысуд Анджэю Пачобуту польскі бок закрыў частку памежных пераходаў для грузавога транспарту. І лукашэнкаўцы, якіх дагэтуль усе санкцыі ды іншы “заходні ціск” рабілі толькі мацнейшымі і багацейшымі, нечакана ў адзін голас пачалі скардзіцца, што такія дзеянні нясуць страты… Кітаю і Еўрасаюзу. Але Лукашэнка ў гэтай сітуацыі, вядома, не вінаваты. Ні рэпрэсіі, ні саўдзел у расійскай акупацыі тут ні пры чым. Ён нават Папу Рымскаму пра гэта ў віншавальнай паштоўцы напісаў.

Як працуюць і ці маюць эфект санкцыі і ці прымусяць Польшчу Кітай і ЕС змяніць сваю пазіцыю адносна абмежавання руху праз мяжу з Беларуссю? Што робіць Лукашэнка ў Іране і ці варта ўвогуле звяртаць увагу на яго вандроўкі? Ці чакаць правакацый на мяжы з Украінай і што адбываецца ў дэмсілах Беларусі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі