Пра шпіёнаў, тэрарыстаў, экстрэмістаў і істэрыю КДБ — эфір з Усавым
Павел Усаў / Еўрарадыё
Калі яшчэ зусім нядаўна ціхую і спакойную Беларусь ледзь не штодня трэслі скандалы з выяўленнем усё новых і новых як асобных экстрэмістаў, так і цэлых экстрэмісцкіх фарміраванняў, то чым больш відавочнай робіцца параза Расіі ў Вайне, тым часцей у Беларусі выяўляюць шпегаў ды “спячыя ячэйкі” тэрарыстаў. Жвавыя хлопцы з КДБ ды іншых лукашэнкаўскіх структур палітычнага вышуку не спяць і не абедаюць, а толькі ворагаў выкрываюць.
Ці сапраўды ў Беларусі існуе такая колькасць шпегаў і патэнцыйных тэрарыстаў і што ў такім выпадку можна сказаць аб прафпрыдатнасці лукашэнкаўскіх спецслужбаў? Што стаіць за вызваленнем Борыс і ці стане гэта пачаткам перамоў з Захадам пры пасярэдніцтве Польшчы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.