Пра Тайвань, Макрона і курс на перамовы з рэжымам — эфір з Турарбекавай

Роза Турарбекава / фота з архіва
Роза Турарбекава / фота з архіва

Прэзідэнт Францыі Макрон наведаў Кітай. І прымалі яго там нашмат больш пампезна, чым Лукашэнку. Ды і ўвагі да візіту Макрона з боку сусветных СМІ было больш і розных заяў пра неабходнасць дасягнення міру на зямлі. Што не перашкодзіла Кітаю распачаць досыць правакацыйныя ваенныя вучэнні наўкол Тайваня, а прадстаўніку Белага дома заявіць пра магчымасць ваеннай дапамогі Тайваню ў выпадку неабходнасці. Але міратворчую місію Макрона вырашылі працягнуць беларускія дэмсілы.

Ці атрымалася ў Макрона ўгаварыць кіраўніка Кітая заняць актыўную праўкраінскую пазіцыю? Што азначаюць заявы ЗША пра дапамогу Тайваню войскам і чаму гэта не было зроблена ў дачыненні да Украіны? Актывізацыя міратворчых сіл у асяродку беларускіх дэмсіл — адкуль растуць ногі ў гэтай ініцыятывы і ці можа з яе нешта атрымацца? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі