Пра тое, як украінскі блогер бараніў Лібера і права КР на існаванне — эфір

Зміцер Лукашук і Аляксандр "BalaganOFF" Рыкаў

Зміцер Лукашук і Аляксандр "BalaganOFF" Рыкаў / Еўрарадыё

Украінскі блогер Аляксандр "BalaganOFF" Рыкаў быў адным з самых актыўных назіральнікаў за выбарамі ў беларускую Каардынацыйную раду і, як заўважыў адзін з лідараў выбарчых спісаў, актыўным “папулярызатарам” гэтых выбараў. За што атрымаў вялізнае вядро крытыкі і хейту на свой адрас. Але ж і меў магчымасць скласці сваё “вонкавае” ўражанне пра ўсё, што падчас гэтай выбарчай кампаніі (і вакол яе) адбывалася.

Якое ўражанне ад самой кампаніі і ад беларускіх палітыкаў падчас дэбатаў, якія Аляксандр "BalaganOFF" ладзіў на сваім ютуб-канале? Ці атрымалася ў яго зразумець, навошта патрэбная КР і што гэтая структура можа зрабіць для беларусаў? Ці дапаможа мандат дэлегата КР наладзіць адносіны паміж беларускімі дэмсіламі і афіцыйным Кіевам і ці даехалі да беларускіх добраахвотнікаў дроны, набытыя на сабраныя з ініцыятывы Аляксандра Рыкава грошы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ўкраінскі блогер Аляксандр "BalaganOFF" Рыкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі