Пра турму, "замах на Калеснікаву", вярбоўку КДБ і пусты Мінск — эфір

Алана Гебрэмарыям / Еўрарадыё

Алана Гебрэмарыям / Еўрарадыё

Разам з іншымі актывістамі і актывісткамі студэнцкага руху Алана Гебрэмарыям была затрыманая па "справе студэнтаў" у лістападзе 2020 года і ў ліпені 2021 года атрымала ў якасці "пакарання" 2,5 года зняволення. На волю з гомельскай калоніі №4 Алана выйшла 30 лістапада 2022 года, а летам 2023 года, пасля спробы вярбоўкі ў "агенты КДБ", з’ехала з Беларусі.

Ці па-ранейшаму верыць у змены і чым займаецца сёння? Што было самым складаным падчас зняволення і як змянялася стаўленне адміністрацыі і іншых зняволеных да яе і іншых палітычных? Ці магчыма "перагарнуць старонку", ці гатовы рэжым вызваліць палітвязняў і як вярбуе КДБ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае грамадска-палітычная дзеячка, адна з лідарак "Задзіночання беларускіх студэнтаў" і "Моладзевага блока" ў перыяд з 2018 па 2020 гады, былая прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і экс-сяброўка асноўнага складу Каардынацыйнай рады Алана Гебрэмарыям.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі