Пра вайну з NATO, перавыбары Пуціна, палітвязняў і гандаль санкцыямі — эфір

Аркадзь Мошас / Еўрарадыё

Аркадзь Мошас / Еўрарадыё

Ужо і Фінляндыя стала паўнавартасным сябрам NATO, наблізіўшы сілы альянсу да самых межаў Расіі на поўначы і ператварыўшы Балтыйскае мора ва ўнутраны “натаўскі” басейн. У адказ з Крамля ўсё часцей гучаць пагрозы не толькі атамнага ўдару, але і непасрэднага нападу на Польшчу ці нейкую балтыйскую краіну — удзельніцу NATO. Ваяўнічую позу прымае і мінскі хаўруснік крамлёўскага агрэсара — Лукашэнка напаказ займаецца ўсеагульнай мілітарызацыяй і грамадства, і заканадаўства. Не забываючыся працягваць рэпрэсіі на фоне няспыннага “выбарчага” фарсу.

Як сяброўства ў NATO змяніла настроі фінскага грамадства і ці ёсць Захаду што супрацьпаставіць распаўсюду ідэй “рускага свету”? Ці гатовы Захад да вайны з Расіяй і на што разлічваюць Трамп і Орбан са сваімі заявамі пра мір у выніку заканчэння заходняй падтрымкі Украіны? Што зменіцца ў Расіі пасля пераабрання Пуціна і ці існуе магчымасць вызвалення палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм Усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі