Пра выбары ў Беларусі і ЗША, гандаль палітвязнямі і экспертызу — эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Прэзідэнцкія выбары ў Малдове прайшлі, у ЗША набліжаюцца, а ў Беларусі рэжым нарэшце вызначыўся з датай свайго традыцыйнага электаральнага рытуала. Варта тут было б дадаць словы пра “перапрызначэнне Лукашэнкі”, але ж і кіраўніца яго прэс-службы Эйсмант заяўляе, што ён не канчаткова вызначыўся, і пэўныя эксперты прыводзілі шмат аргументаў на карысць няўдзелу і пачатку аперацыі “пераемнік”…

Што азначае ранні тэрмін правядзення выбараў у Беларусі і ці застаецца шанец, што Лукашэнка ў іх не будзе браць удзел? Якія заходнія палітыкі маглі прыязджаць да Лукашэнкі на “перамовы” і ці ёсць прыкметы пачатку аднаўлення адносінаў паміж Захадам і Мінскам? Што адбываецца сёння на Блізкім Усходзе і якія ўрокі можна ўзяць з выбараў у Малдове? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі