Пра вызваленне Пачобута, ядзерную зброю, закрытую мяжу і гандаль з Лукашэнкам

Міхал Патоцкі 

Міхал Патоцкі  / Еўрарадыё

Сустрэча ў калоніі прадстаўніцы польскай меншасці ў Беларусі Анжалікі Борыс з палітвязнем Анджэем Пачобутам спарадзіла шмат разваг пра тое, ці не было гэта знакам Лукашэнкі ўладам Польшчы пра яго гатоўнасць да перамоў і аднаўлення добрых стасункаў паміж нашымі краінамі. Да ўсяго, абяцанні Лукашэнкі не нападаць на Польшчу… Праўда, трохі папсавалі агульнае перакананне ў хуткім пачатку дыялогу заявы прэзідэнта Дуды пра гатоўнасць размясціць у Польшчы ядзерную зброю.

Ці варта за сустрэчай Борыс і Пачобута бачыць жаданне Лукашэнкі аднавіць дыялог з Польшчай і ці гатовая Польшча да такога дыялогу? Што стаіць за заявай Анджэя Дуды пра гатоўнасць размясціць у Польшчы ядзерную зброю? Ці пойдзе Польшча на закрыццё грузаперавозак праз мяжу з Беларуссю і ці гатовыя польскія службы да паўтарэння эмігранцкага крызісу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі