Праблемы “росту КР”, актывізацыя СК і гібрыдная вайна Лукашэнкі з ЕС — эфір

Арцём Шрайбман

Арцём Шрайбман / euroradio.fm

Пакуль новаабраны (ці ўпершыню абраны) так званы “прадстаўнічы орган беларусаў” Каардынацыйная рада займаецца, як падаецца, выключна тым, што там усе высвятляюць адносіны з усімі. Нехта лічыць, што гэта нармальны “адукацыйны” працэс “росту”, а камусьці гэта падаецца доказам развалу і дэградацыі дэмсіл. Усё гэта мы назіраем на фоне ўзмацнення пераследу лукашэнкаўскімі сілавікамі беларусаў, якія з’ехалі за мяжу: на сёння завялі ўжо 108 спраў “спецвытворчасці”, і старшыня СК абяцае, што іх будзе больш. А ёсць яшчэ фактар вайны ва Украіне і пагроза ўцягвання Беларусі ў вайну ў “гарачай форме”, міграцыйны крызіс і іншыя праблемы.

Як дастаткова канфліктная сітуацыя ў КР уплывае на стаўленне заходніх палітыкаў да гэтай структуры беларускіх дэмсіл? Як у адной галаве ўжываюцца пазіцыя пераследу ўсіх за любую прыкмету нелаяльнасці да рэжыму і заклікі вяртацца на радзіму? Як апошнімі днямі змяняецца тактыка гібрыднай атакі з Беларусі на ЕС і якой рэакцыі чакаць у адказ адносна беларусаў, якія знаходзяцца ў краінах Еўрасаюза? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі