Праціўнікаў акумулятарнага завода асудзілі ў Брэсце

Праціўнікаў акумулятарнага завода асудзілі ў Брэсце

20 красавіка ў Ленінскім судзе Брэста прайшлі суды над трыма актывістамі, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, піша праваабарончы сайт "Вясна". 

Усіх іх судзілі за акцыю 12 красавіка. Тады сотні брастаўчан прайшлі маршам па гарадскіх вуліцах з логунгам "Не — заводу АКБ". Пратэсты супраць будаўніцтва завода ладзяцца ў горадзе з лютага 2018 года. Яго праціўнікі заяўляюць, што гэта экалагічна шкоднае прадпрыемства. Нядаўна завод паспяхова прайшоў дзяржаўную экалагічную экспертызу, што ажывіла акцыі пратэсту. 

За ўдзел у акцыі, якая адбылася 12 красавіка, міліцыянты 17 красавіка ўвечары затрымалі Дзмітрыя Бекалюка. А зранку 18 красавіка былі затрыманыя Аляксандр Кабанаў і Дзмітрый Андрасюк. Усе выходныя яны правялі ў ізалятары часовага ўтрымання.

Бекалюк хадайнічаў, каб сведкамі выклікалі міліцыянтаў, якія яго затрымлівалі і не азнаёмілі яго з правамі падчас затрымання. Іаксама ён прасіў тыдзень для працы па справе яго адваката. У выніку суддзя даў яму час на пошук адваката да 15:00 22 красавіка.

Дзмітрый Андрасюк папрасіў суддзю Дзмітрыя Шурына паказаць яму сваё пасведчанне. Пасля адмовы суддзі Андрасюк адмовіўся ўдзельнічаць у судовым працэсе, і яго выдалілі з залы суда. Суддзя прысудзіў яму 15 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванй акцыі.

Блогера Аляксандра Кабанава абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванай акцыі. Яго таксама асудзілі на 15 сутак. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі