Працу "Беларуськалія" праверыць камісія па нацбяспецы Літвы
"Беларуськалій" аплаціў Літве дастаўку грузаў па тэрыторыі краіны да канца года / Scanpix
Дамова "Беларуськалія" і "Літоўскіх чыгунак" (ЛЧ) ацэніць камісія па нацыянальнай бяспецы пры ўрадзе Літвы, паведамляе "Новая газета — Балтыя" са спасылкай на міністра транспарту Літвы Маруса Скуодзіса.
Праверка неабходная для таго, каб ацаніць, ці адпавядае дамова інтарэсам нацыянальнай бяспекі краіны.
"Беларуськалій" перавозіць угнаенні па чыгунках Літвы ў марскі порт Клайпеды. З 8 снежня супраць беларускага прадпрыемства дзейнічаюць санкцыі ЗША. На Літву гэтыя санкцыі не распаўсюджваюцца, таму дзяржорганы і банкі краіны павінны вырашыць, ці будуць яны працаваць далей з "Беларуськаліем". Прадпрыемства да канца года аплаціла ЛЧ дастаўку грузаў праз тэрыторыю Літвы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.