Працуем далей: чым сёння займаюцца BYHELP i BYSOL — эфір з Лявончыкам
Аляксей Лявончык / Еўрарадыё
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца, і таму тым, хто пад іх трапіў ці спрабуе ад іх уратавацца, патрэбная дапамога. Але сёння на першым плане для пераважнай большасці неабыякавых людзей — вайна ва Украіне, а “беларускае пытанне”, паводле экспертаў і палітолагаў, на вялікі жаль, адышло на другі, калі не на трэці план паводле актуальнасці для Захаду…
Ці працуе па-ранейшаму прынцып салідарнасці ў беларусаў і чым сёння займаюцца дабрачынныя фонды? Што дае рэзалюцыя Еўрапарламента па палітвязнях і ці магчыма “выкупіць” закладнікаў у лукашэнкаўскага рэжыму? Ці працуюць санкцыі і ці гатовыя дэмсілы да сыходу Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік BYHELP i BYSOL Аляксей Лявончык.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.