Працягнулі тэрміны ўтрымання пад вартай Уладзіміру Мацкевічу і Алесю Пушкіну
Працягнулі тэрміны ўтрымання пад вартай Уладзіміру Мацкевічу і Алесю Пушкіну. Філосафа пакінулі за кратамі на месяц, а мастака — да 30 студзеня 2022 года.
Уладзімір Мацкевіч быў затрыманы ў пачатку жніўня 2021 года. Яму выставілі абвінавачанне ў "арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Тэксты філосафа правяраюць на "распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці".
Алесь Пушкін за кратамі з канца сакавіка. На яго пачалі крымінальную справу, абвінавачваюць у "наўмысных дзеяннях, скіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму". Падставай стаў партрэт пасляваеннага антысавецкага падпольшчыка Яўгена Жыхара, выстаўлены ў прыватным "Цэнтры гарадскога жыцця" ў Гродне.
Мацкевіч утрымліваецца ў СІЗА № 1 у Мінску, Пушкін — у жодзінскай турме. Яны прызнаныя палітвязнямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.