Прадпрыемствам дазволілі не прадаваць валютную выручку

Прадпрыемствам дазволілі не прадаваць валютную выручку

Беларускім прадпрыемствам дазволілі не прадаваць валютную выручку – гэта прапісана ў новым прэзідэнцкім указе “Аб адмене абавязковага продажу замежнай валюты”. Такая норма матываваная лібералізацыяй валютных адносінаў і стымуляваннем актыўнасці бізнэсу.

Цягам многіх гадоў абавязковы продаж валюты прадпрыемствамі быў стрымліваючым фактарам, бо разглядаўся інвестарамі як інструмент дзяржаўнага рэгулявання і эканамічнага абмежавання. Пачынаючы з 2016 года тут адбывалася паступовая лібералізацыя – тады Нацбанк знізіў нарматыў продажу з 30% да 20%. Летась трэба было прадаваць дзяржаве толькі 10% ад валютнай выручкі, а цяпер увогуле можна гэтага не рабіць.

Адметна, што пасуповае зніжэнне нарматываў продажу валютнай выручкі не адбілася на прапанове валюты на ўнутраным рынку. Таксама адзначаецца стабільнасць абменнага курса беларускага рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі