Прадпрымальніца выкінула на вецер 40 мільёнаў рублёў

36-гадовая прадпрымальніца займалася зборам ягад у насельніцтва. У адной з вёсак яна паставіла скрынку з грашыма на дах сваёй машыны і паехала. Ад'ехаўшы ад населенага пункта, жанчына ўспомніла пра гэта, але скрынкі на даху ўжо не было. Вярнуўшыся, яна знайшла пустую скрынку, інфармуе БЕЛТА.



У Следчым камітэце кажуць, што грошы былі страчаныя па ўласнай неасцярожнасці падчас руху аўтамабіля і пакуль што не знойдзеныя.



Па факце здарэння лагойскія міліцыянты праводзяць праверку, высвятляюцца ўсе акалічнасці падзеяў.



Фота — blogproart.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі