Прадпрымальнікі не хочуць гандляваць беларускай прадукцыяй за мяжой
Беларускія прадпрымальнікі не хочуць прадаваць айчынную прадукцыю за мяжу. Толькі 65 індывідуальных прадпрымальнікаў сталіцы займаюцца экспартам айчыннай прадукцыі. Пра гэта 15 ліпеня заявіў чыноўнік Мінгарвыканкама Аляксандр Каліноўскі. Каліноўскі: "Мы разумеем, што гэта лічба павінна быць на парадак, а то і на два вышэй. Разам з тым, на 1 студзеня па гэтай схеме працавалі адзінкі".
Дарэчы, экспартны збор пры рэалізацыі беларускай прадукцыі за мяжу складае ўсяго толькі адну базавую велічыню ў месяц.
Дарэчы, экспартны збор пры рэалізацыі беларускай прадукцыі за мяжу складае ўсяго толькі адну базавую велічыню ў месяц.