Прадпрымальнікі папярэджваюць пакупнікоў, што тавар не сертыфікаваны (фота)
Фота зроблена на адным з пінскіх рынкаў.
Такім чынам пінскія індывідуальныя прадпрымальнікі спрабуюць прадухіліць прыдзіркі правяраючых органаў аб парушэнні тэхрегламенту Мытнага саюзу.
Амаль ва ўсіх шапіках і ралетах на пінскіх рынках вывешаны абвесткі з надпісам “Тавар не сертыфікаваны”. Верагодна, прадпрымальнікі лічаць, што з падобнымі шыльдамі яны змогуць спакойна распрадаць астаткі тавару. А што будзе пасля навагодніх святаў, не ведае ніхто.
Як паведамляла Еўрарадыё, 31 кастрычніка намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пракаповіч заявіў, што прадпрымальнікаў пазбавяць ільготы: з 1 снежня яны павінны будуць прадастаўляць сертыфікат якасці на тавары. Раней планавалася, што гэтая мера будзе ўведзеная з 1 ліпеня 2014 года. Такім чынам, пераходны перыяд раптоўна скараціўся на сем месяцаў.
Пракаповіч: З 1 снежня індывідуальных прадпрымальнікаў пазбавяць ільготы
Шумчанка: Прадпрымальнікі проста закрыюцца перад Новым годам
Прадпрымальнікі: Мы прыкладзем усе свае намаганні для прыпынення вар'яцтва