Прадпрымальнікі так і засталіся для дзяржавы “вашывымі блохамі”?
Ад самага пачатку распаўсюду пандэміі каранавіруса, калі межы закрываюцца, а прадпрыемствы спыняюць работу, эканамісты і палітыкі пачалі гаварыць пра неабходнасць падтрымкі бізнесу з боку дзяржавы. У краінах, якія на гэты крок пайшлі, былі ўхваленыя свае метады і ўзровень падтрымкі. У адпаведнасці з магчымасцямі, але яны былі. Беларускі бізнес таксама спадзяваўся на падтрымку з боку дзяржавы.
Прадстаўнікі бізнесу распрацоўвалі свае прапановы. І нарэшце атрымалі чаканае ў выглядзе прэзідэнцкага ўказа №143 “Аб падтрымцы эканомікі”. Вось толькі меры падтрымкі, у тым указе прапісаныя, айчынны бізнес не вельмі парадавалі.
Ці будзе сапраўды падтрыманы бізнес і які? Ці будзе карысць ад такой падтрымкі? Чые насамрэч бізнес-інтарэсы абараняе прэзідэнцкі ўказ?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст і былы рэвізор Леанід Фрыдкін.