Прадзюсар Massive Attack заняўся сольнай творчасцю (слухаць)
Праз 2 месяцы Ніл Дэвідж выпускае свой дэбютны альбом "Slo Light".
Прадзюсар Massive Attack Ніл Дэвідж выпускае дэбютны сольны альбом. Лонгплэй пад назвай "Slo Light" выйдзе 25 лютага. У запісе дыска ўзяў ўдзел шэраг вакалістаў, сярод якіх валійская фолк-спявачка Кейт Ле Бон і зорка англійскай эстрады 60-х Сэндзі Шоў. Загалоўную песню пласцінкі можна паслухаць на soundcloud.
Ніл Дэвідж вядомы як прадзюсар і сааўтар альбомаў Massive Attack — "Mezzanine" і "100th Window". Не меншага поспеху брыстольскі прадзюсар дабіўся ў індустрыі відэагульняў. Напісаны ім саўндтрэк да "Halo 4" стаў бестсэлерам сярод гульнявых саўндтрэкаў.
Паводле www.zvuki.ru
Фота: www.hkgolden.com