Праект зменаў у выбарчае заканадаўства да дэпутатаў пакуль не дайшоў
На мінулым тыдні стала вядома, што Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў рыхтуе законапраект аб зменах у выбарчым заканадаўстве краіны. Планавалася, што ў хуткім часе змены будуць разгледжаны Палатай прадстаўнікоў. Але пакуль законапраект не ўнесены у парадак дня беларускіх
парламентарыяў, распавялі Еўрарадыё у Сакратарыяце Палаты прадстаўнікоў.
Сакратарыят Палаты прадстаўнікоў: “Ведаеце, не ўнесеныя (у парадак дня - Еўрарадыё) у палаце іх няма, няма такіх зменаў. Пакуль не магу сказаць калі будуць унесеныя”.
Змены ў айчынным заканадаўстве прадыктаваныя рэкамендацыямі працоўнай групы АБСЕ і з’яўляюцца адной з абавязковых умоваў, выстаўленых Бруселем афіцыйнаму Мінску. Найперш еўрапейцы настойваюць на спрашчэнні і дэмакратызацыі працэдур назірання за выбарамі і датэрміновага галасавання.
Фота: БАЖ