Прафесійных скаржнікаў плануюць штрафаваць (відэа)
Такія змены рыхтуюць у закон аб зваротах грамадзян.
У Беларусі прафесійных скаржнікаў плануюць штрафаваць. Пра гэта ў эфіры АНТ заявіла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Наталля Кучынская.
"Цяпер мы працуем над унясеннем зменаў у закон аб зваротах грамадзян. Ужо да другога чытання рыхтуем, дзе на прафесійных скаржнікаў можна будзе не тое што націснуць, а проста пакараць рублём", – сказала дэпутат.
Фота: ria.ru, АНТ