Прафесійныя гоншчыкі ледзь не сарвалі чэмпіянат Беларусі па веласпорце
Старт мужчынскай групавой гонкі на чэмпіянаце Беларусі па веласпорце ледзь не сарваўся з-за спрэчак вакол экіпіроўкі. Першынство праходзіць сёння ў Лагойску.
Усе чатыры прафесіяналы — Канстанцін Сіўцоў, Яўген Гутаровіч, Аляксандр Кучынскі і Браніслаў Самойлаў — адмовіліся ўдзельнічаць у спаборніцтве ў форме каманд абласных федэрацый.
Пачатак гонкі быў перанесены на нявызначаны час. Аднак у выніку чацвёрцы гоншчыкаў дазволілі выйсці на старт у форме іх прафесійных каманд, інфармуе “Прэсбол”.