Прагноз: "Тэмпература ў Віцебскай вобласці будзе прыкладна як цяпер на Палессі"

У Беларусі змяняецца клімат

У Беларусі змяняецца клімат / Euroradio

У Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі расказалі пра магчымыя сцэнары змены клімату ў нашай краіне. Вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі кліматычных даследаванняў Інстытута прыродакарыстання НАН, кандыдат геаграфічных навук Віктар Мельнік кажа, што ўжо ёсць разлікі і прагнозы па кожнай вобласці да 2050 года.

"У цэлым можам даць кліматычную ацэнку кожнаму раёну, — цытуе словы навукоўца БЕЛТА. — Так, напрыклад, да 2030-2040 гадоў тэмпература ў Віцебскай вобласці будзе прыкладна як цяпер на Палессі".

Да 2050 года ў выпадку змяншэння выкідаў парніковых газаў чакаецца павелічэнне тэмпературы прыкладна на 1,5 градуса. Калі ж выкіды парніковых газаў не зменшацца, то тэмпература падымецца прыкладна на 3 градусы (найперш летам і восенню).

Прагназуецца, што ва ўсходняй і паўднёва-ўсходняй частках Беларусі павялічыцца засушлівасць — рост ападкаў там будзе мінімальны. Ужо цяпер навукоўцы прапануюць "ствараць стратэгію адаптацыі ў галінах на будучыя гады".

У Беларусі змяненне клімату вядзе адлік з 1988 года, калі пачалі пераважаць ўстойлівыя цёплыя зімы. Кожнае дзесяцігоддзе ў становіцца цяплейшым за папярэдняе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі