Пракаповіч: Рыхтуюцца важныя рашэнні па малым і сярэднім бізнэсе

Пра гэта ў сераду заявіў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пракаповіч. Паводле яго слоў, спецыяльнае рашэнне будзе датычыць пытанняў "садзейнічання развіццю малога і сярэдняга бізнэсу".



"Не буду гаварыць пра дэталі, але гэтыя рашэнні могуць кардынальным чынам змяніць магчымасці развіцця малога і сярэдняга бізнэсу, — цытуе словы Пракаповіча БЕЛТА. — Тое, што можна і трэба зрабіць у першую чаргу, — дазволіць крэдытаванне ў замежнай валюце без усялякіх адрозненняў на малы і сярэдні бізнэс.І, па-другое, прыняць шэраг мераў для таго, каб зменшыць працэнтныя стаўкі ў беларускіх рублях". Па гэтым накірунку Нацбанк прыме асобную пастанову, адзначыў намеснік прэм'ера.
 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі