Пракуратура выявіла карупцыю ў Мінгарвыканкаме

Пракуратура выявіла карупцыю ў Мінгарвыканкаме

Пракуратура Мінска правяла праверку і выявіла, што чыноўнікі камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама не заўсёды выконваюць патрабаванні антыкарупцыйнага заканадаўства.

Некаторыя супрацоўнікі камітэта не падпісалі абавязацельствы па выкананні абмежаванняў, прадугледжаных у законе "Аб барацьбе з карупцыяй". Некаторыя службовыя асобы і іх блізкія сваякі часам падавалі няпоўныя звесткі ў дэкларацыях аб даходах і маёмасці, паведамляе сайт Генпракуратуры.

Падчас дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг) абмяжоўвалася добрасумленная канкурэнцыя. Пракуратура выкрыла факты нерацыянальнага расходавання бюджэтных грошай пры распрацоўцы горадабудаўнічых пашпартоў зямельных участкаў.

Паведамляецца, што камісія па супрацьдзеянні карупцыі працавала неперыядычна, планы яе працы не актуалізаваліся, падведамасныя арганізацыі былі пакінутыя па-за ўвагай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі