Пракуратура выявіла, што міліцыя не карміла вязняў пры пераводзе з ІЧУ ў калонію
Пракуратура Мінскай вобласці выявіла, што міліцыя парушае правы асоб, якія ўтрымліваюцца пад вартай.
У каментары БелаПАН выканаўца абавязкаў старшага памочніка абласнога пракурора па наглядзе за законнасцю выканання крымінальных пакаранняў Валянцін Чаеўскі распавёў, што міліцыя не забяспечвае бясплатнае харчаванне пры пераводзе вязняў з ізалятараў часовага ўтрымання ў папраўчыя ўстановы. Пракуратура выявіла, што міліцыянты не выдаюць сухі паёк зняволеным на час этапавання іх у папраўчую ўстанову. Адначасова выявілася, што вязні, якія паступаюць з ІЧУ ў папраўчую ўстанову у пасляабедзенны час, не атрымоўваюць абед і вячэру.
Па выніках праверкі пракуратура Мінскай вобласці ўнесла прадстаўленне ва ўпраўленне ўнутраных спраў Мінаблвыканкама. Па словах Чаеўскага, міліцыя прыняла неабходныя меры, каб ліквідаваць выяўленыя парушэнні заканадаўства.