Прапагандыста Гігіна прызначылі гендырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін на новай пасадзе / t.me/minkultrb/
Вадзім Гігін на новай пасадзе / t.me/minkultrb/

Прапагандыста Вадзіма Гігіна прызначылі гендырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Апошнім часам ён узначальваў аб'яднанне "Веды".

Як паведамляе прэс-служба Мінкультуры, 6 чэрвеня міністр культуры Анатоль Маркевіч прадставіў Гігіна калектыву Нацыянальнай біябліятэкі. "Кіраваць "алмазам ведаў" — гэта ганарова і адначасова вельмі адказна. Асноўная задача — захаваць і прымножыць векавы вопыт Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі", — гаварыў міністр. Ён падзякаваў за працу Аксане Кніжнікавай, якая дагэтуль кіравала бібліятэкай.

Вадзіму Гігіну 45 гадоў. Ён — кандыдат гістарычных навук, быў галоўным рэдактарам часопіса "Беларуская думка". У 2016-2021 гадах працаваў дэканам факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ (аднойчы выпускніца не паціснула яму руку, і ён раззлаваўся). Удзельнічае ў прапагандысцкіх праграмах, у тым ліку і на расійскім тэлебачанні.

Прапагандыста Гігіна прызначылі гендырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
t.me/minkultrb/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі