Прапагандысты паказалі палітвязня Ігара Карнея
Ігар Карней
На тэлеканале АНТ штодня паказваюць палітычных зняволеных, з якімі размаўлялі за кратамі (мяркуецца, што іх прывезлі з калоній у СІЗА КДБ у Мінск). Раней паказалі Андрэя Кузнечыка і Ігара Лосіка, у сераду — Ігара Карнея.
Карней — вядомы беларускі журналіст, які супрацоўнічаў з рознымі СМІ. У апошнія гады працаваў як журналіст-фрылансер. Ігара Карнея затрымлівалі за тое, што ён браў удзел у адным з маршаў у Мінску ў 2020-м. Чарговы раз яго затрымалі ў ліпені 2023-га. Спачатку былі 10 сутак арышту, пасля якіх на волю ён не выйшаў — распачалі крымінальную справу. У сакавіку 2024-га журналіст быў асуджаны ў Мінску на тры гады калоніі агульнага рэжыму і аштрафаваны на 20 тысяч рублёў (прызналі вінаватым ва ўдзеле ў "экстрэмісцкім фармаванні"). У снежні Карнею прысудзілі яшчэ восем месяцаў калоніі (яго абвінавацілі ў "злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі").
1 студзеня Ігару Карнею споўнілася 57 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.