Каля Еўрапарламента зачыталі прозвішчы ўсіх беларускіх палітвязняў

Акцыя каля Еўрапарламента

Акцыя каля Еўрапарламента / t.me/parlamentbel/

15 студзеня каля Еўрапарламента зачыталі прозвішчы ўсіх беларускіх палітвязняў (іх больш за 1200, і гэта толькі прызнаныя праваабаронцамі). Акцыю салідарнасці зладзілі прадстаўнікі супольнасці беларускіх партый, беларускай дыяспары ў Бельгіі і Цэнтра “Еўрапейскі Дыялог”. У агучванні прозвішчаў палітычных зняволеных паўдзельнічала Малгажата Гасеўска, кіраўнічка дэлегацыі па Беларусі Еўрапарламента, паведамляе "Парламенцкі Канал".

У сераду ў Бруселі ў Еўрапарламенце праходзіў ужо другі міжпартыйны Форум "8+100" (першы прайшоў у снежні 2023-га). Яго назва азначае 8 беларускіх дэмакратычных партый і больш за 100 еўрапейскіх партый.

Каля Еўрапарламента зачыталі прозвішчы ўсіх беларускіх палітвязняў
t.me/parlamentbel/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі