Вядома пра 6550 асуджаных у РБ паводле палітычна матываваных абвінавачанняў
У Беларусі больш за 1200 палітвязняў
Праваабаронцам вядома пра 6550 асуджаных у Беларусі паводле палітычна матываваных абвінавачанняў. Сярод іх 1380 жанчын. Пра гэта сведчыць агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2024 годзе, падрыхтаваны "Вясной".
У мінулым годзе з рознымі відамі рэпрэсій сутыкнуліся не менш за 8895 чалавек. Гэта і крымінальны, і адміністрацыйны пераслед (арышты, допыты, ператрусы).
Больш за дзясятак беларускіх палітвязняў утрымліваюць у рэжыме інкамунікада. Чацвёра палітвязняў у 2024-м памерлі ў калоніях і СІЗА.
Праваабаронцы заяўляюць, што рэжым па-ранейшаму здзяйсняе катаванні і ўжывае забароненае абыходжанне ў дачыненні да іншадумцаў і прадстаўнікоў апазіцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.