У Еўрапарламенце выбралі кіраўніцу дэлегацыі па Беларусі

Малгажата Гасеўска

Малгажата Гасеўска / t.me/parlamentbel/

У чацвер у Еўрапарламенце выбралі кіраўніцу дэлегацыі ў справах Беларусі. Ёй стала дэпутатка ад Польшчы Малгажата Гасеўска.

"Гэта добры выбар, кажа Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы і канстытуцыйнай рэформе. — ...Думаю, агульнымі намаганнямі мы зможам трымаць беларускае пытанне ў павестцы Еўрапейскага парламента".

Малгажата Гасеўска ў польскай палітыцы з 1990-х. Беларуская тэма ёй блізкая, яна наведвала нашу краіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі