Ігар Карней асуджаны на тры гады калоніі агульнага рэжыму
Ігар Карней у зале суда
Ігар Карней асуджаны на тры гады калоніі агульнага рэжыму. Таксама яго аштрафавалі на 20 тысяч рублёў, паведамляе Радыё Свабода.
Карней — вядомы беларускі журналіст, яму 56 гадоў. Ён супрацоўнічаў з рознымі СМІ. У апошнія гады працаваў як журналіст-фрылансер, у прыватнасці, пісаў для краязнаўчага сайта. Апрача краязнаўства, захапляўся падарожжамі. Ігара Карнея раней ужо затрымлівалі за тое, што ён браў удзел у адным з маршаў у Мінску ў 2020-м.
Чарговы раз яго затрымалі ў ліпені 2023-га. Спачатку былі 10 сутак арышту, пасля якіх на волю ён не выйшаў, бо распачалі крымінальную справу. Карнея прызналі вінаватым ва ўдзеле ў "экстрэмісцкім фармаванні" (так назвалі супрацоўніцтва з Беларускай асацыяцыяй журналістаў). Справу разглядаў Мінскі гарадскі суд (суддзя — Сяргей Кацэр).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.