"Прапаноўваюць грошы, але вы іх не атрымаеце": як прамываюць мазгі школьнікам
Слухачы перадалі Еўрарадыё запіс "выхаваўчай размовы" з вучнамі адной са школ у Мінскай вобласці. Жанчына начальственным голасам распавядае дзецям, што не так з беларускімі пратэстоўцамі. Школьнікі спрабуюць спрачацца. Але яе не спыніць.
Тэзісна:
— пратэстоўцы падпальваюць машыны;
— "у маёй стрыечнай бабулі ёсць сын, дык вось, яму прапаноўвалі за грошы";
— "ім прапаноўваюць грошы, але вы іх не атрымаеце"
— "усё роўна нічога ў краіне не зменіцца";
— "вы ж бачыце, што ў Польшчы адбываецца, што ў Нямеччыне";
— "дзякуй Богу, што ў нас такая ўлада крэпкая";
— "Ён [гэта Лукашэнка, але па прозвішчы яго не называюць — толькі Ён] ужо кажа, што будзе нешта мяняць".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.