Праслухоўванне на "Еўрабачанне-2016" пройдзе 26 лістапада

Праслухоўванне на "Еўрабачанне-2016" пройдзе 26 лістапада

21 лістапада скончыўся прыём заявак на "Еўрабачанне-2016". Аднак не ўсе каштоўныя бандэролі, адпраўленыя ў апошні дзень, дайшлі да Белтэлерадыёкампаніі. Таму, кажа кіраўнік праекта "Еўрабачанне" ў Беларусі Вольга Шлягер, колькі дакладна прыйшло заявак на ўдзел у нацыянальным адборы, стане вядома праз некалькі дзён.


"Шмат заявак прыйшло ад тых, хто кожны год удзельнічае, і ад новых артыстаў: напрыклад, клуб фанатаў "Еўрабачання" OGAE падаў заяўку — у іх новы праект, гурт "Чысты голас", "Песняры"... Думаю, што будзе цікава", — перакананая Вольга Шлягер.


Праслухоўванне ўдзельнікаў адбору стартуе 26 лістапада ў 12.00. За ім можна будзе сачыць анлайн на сайце tvr.by. У фінал выйдзе не больш за 15 фіналістаў, абраных прафесійным журы. У фінале прадстаўніка Беларусі на "Еўрабачанне-2016" абяруць тэлегледачы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі