Пратэсты-2020: што чакае беларускую адукацыю і пры чым тут палітыка?
Вынік сёлетняй выбарчай кампаніі абурыў вялікую колькасць беларусаў. Пад хвалю крытыкі патрапілі найперш тыя, хто лічыў галасы ў выбарчых камісіях. А як вядома, значная колькасць сяброў камісій — настаўнікі. І людзі пачалі задаваць пытанні пра тое, як можна давяраць сваіх дзяцей тым, у чыёй сумленнасці ёсць вялікія сумневы? Апошнімі днямі незадаволенасць пашырылася на выкладчыкаў ВНУ, якія не толькі не абаранілі сваіх студэнтаў ад затрыманняў, але часам і самі выклікалі АМАП на тых, хто… спяваў песні ў холе навучальнай установы.
Ці варта вінаваціць настаўнікаў і як выправіць у лепшы бок стаўленне да іх з боку бацькоў? Ці павінна быць вышэйшая адукацыя “па-за палітыкай”? Ці не справакуюць апошнія падзеі ў краіне выезд моладзі за мяжу?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае былы супрацоўнік Мінадукацыі і кіраўнік праекта “Народны падручнік” Сяргей Альшэўскі.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.