Праваабаронцы дадалі ў спіс палітвязняў яшчэ 5 чалавек
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі ў чацвер яшчэ 5 чалавек.
Гэта Ірына Пярцова, Павел Сакалоў, Кацярына Макарэвіч, Юлія Лабунова і Арцём Латышаў.
Некаторыя палітвязні прыцягнуты да крымінальнай адказнасці і змяшчаны пад варту паводле арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).
Пярцову, Лабунову і Латышава вінавацяць у хуліганстве паводле ч. 2 арт. 339 КК за перформанс. На надмагільным крыжы яны замацавалі таблічку з надпісам "Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч 30.08.1954-30.08.2021" і партрэт Лукашэнкі А.Р. з чорнай стужкай, адкаркавалі бутэльку шампанскага і вылілі змесціва на паверхню магілы.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць згаданых палітвязняў і спыніць іх крымінальны пераслед, а таксама вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр "Вясна", "Прававая ініцыятыва", Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава,"Беларускі Хельсінкскі камітэт", Lawtrend, Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Агулам у Беларусі цяпер 873 прызнаных палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.